Данный сайт использует файлы cookie
Используя сайт или кликая "Принять все", вы подтверждаете, что ознакомились с "Политикой в отношении обработки cookie" и соглашаетесь с приведенными в ней условиями. Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера.
Принять все
Отклонить все
ДИРЕКТОР ШКОЛЫ
Апанович Светлана Геннадиевна,
тел.: 8 (01562) 2 26 56
МЕНЮ
Учащимся Олимпиады, конкурсы, турниры Целевой прием на педагогические специальности – 2026 Воспитательная работа Социально-педагогическая поддержка и психологическая помощь Военно-патриотическое воспитание Виват, кадет! Комната кадетской истории Центр допризывной подготовки Музей «Военная история Слонимщины» Профориентация Азбука безопасности Родителям Организация питания Страница учителя-дефектолога Методическая служба Библиотека Функциональная грамотность
Главная » Новости » Неделя филологии

Неделя филологии

  • 20-02-2026
  • 132
  • Новости
Увага!
16 лютага пачаўся Тыдзень роднай мовы.
Сардэчна запрашаем на мерапрыемствы!

Неделя филологииНеделя филологииНеделя филологии
Неделя филологииНеделя филологииНеделя филологии


16.02.2026
Весела і цікава прайшла інтэлектуальная гульня "Каб родная мова не стала чужой!"

У час гульні вучні паглыбілі свае веды аб роднай мове, гістарычным мінулым Беларусі, адгадалі загадкі штучнага інтэлекту. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі міні-цукеркі.

Далучайцеся да нас, каб разам адкрыць багацце, прыгажосць і меладычнасць роднай мовы.



17.02.2026
17 лютага ў нашай школе прайшла акцыя "Фотаздымак з любімым пісьменнікам".


Краіна літаратуры створана людзьмі таленавітымі, якія добра ведаюць родную мову. Нібы сапраўдныя чараўнікі, пісьменнікі абуджаюць у душы адчуванне цуду і дапамагаюць падарожнічаць у прасторы і часе.

Як мага больш чытайце, думайце і разважайце. Дзівосная Краіна літаратуры чакае вас!
Неделя филологииНеделя филологииНеделя филологии
Неделя филологииНеделя филологииНеделя филологии
Неделя филологииНеделя филологииНеделя филологии


18.02.2026
У бібліятэцы арганізавана выстава кніг "Родная мова - крыніца жыцця".

Экспазіцыя знаёміць чытачоў з мастацкай і навуковай літаратурай, слоўнікамі.

Запрашаем наведвальнікаў бібліятэкі азнаёміцца з прадстаўленымі матэрыяламі. Кнігі - гэта ключы, якія адчыняюць дзверы ў новы свет.
Неделя филологииНеделя филологииНеделя филологииНеделя филологии

У час інтэлектуальнай гульні "Скарбы роднай мовы," якая прайшла 18 лютага ў 9 "В" класе, вучні прадэманстравалі свае веды ў лексіцы, фразеалогіі, марфалогіі. З задавальненнем разгадвалі загадкі і крыжаванкі, успаміналі беларускія прыказкі, шукалі адпаведнікі рускіх слоў у беларускай мове. Вучні яшчэ раз пераканаліся ў багацці і непаўторнасці скарбаў роднай мовы.
Неделя филологииНеделя филологииНеделя филологии


19.02.2026
Учащиеся 9-ых классов в рамках Недели филологии приняли участие в интерактивной игре "Занимательный русский язык". Игра стала настоящим испытанием на знание орфографических норм, синтаксического строения предложений, правильного понимания смысловых оттенков различных выражений. Азарт и радость победы сделали мероприятие незабываемым событием школьной жизни. Места распределились следующим образом: 1 место - 9"А" класс, 2 место - 9"Г" класс и 3 место - 9"В" класс.
Неделя филологииНеделя филологииНеделя филологии
Неделя филологииНеделя филологииНеделя филологии


20.02.2026
Сённяшні дзень прайшоў пад дэвізам #ЧытаемБеларускае і па-беларуску.

Пазітыўны настрой вучням і настаўнікам на працягу дня стваралі паэтычныя перапынкі "Цяпло роднага слова". Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы і вельмі натхнёна выказвалі сваю любоў да Радзімы і роднай мовы.

Мерапрыества пакінула добрыя пачуцці ў кожнага! Перакананы: родную мову трэба любіць, шанаваць і вывучаць.
Неделя филологииНеделя филологииНеделя филологии
Неделя филологииНеделя филологииНеделя филологии


20 лютага ў межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў школе прайшоў Гродзенскі абласны дыктант.

Праверыць свае веды змаглі вучні, настаўнікі і члены працоўнага калектыву.

Гэта важная адукацыйная і культурная падзея спрыяе захаванню моўнай спадчыны.

Неделя филологииНеделя филологииНеделя филологии


На гэтым тыдні супалі дзве цудоўныя падзеі: Міжнародны дзень роднай мовы і Масленічны тыдзень. Гэта найлепшы час, каб сустрэцца, пачаставаць адзін аднаго духмянымі блінамі, пасядзець за святочным сталом.

Мы вырашылі аб'яднаць гэтыя цудоўныя падзеі і сабраліся на святочны інтэрактыў.
Неделя филологииНеделя филологииНеделя филологии
Неделя филологииНеделя филологииНеделя филологии


21 лютага адзнаначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова прыгожая, мілагучная, лагодная, шчырая, пявучая. У рамках тыдня беларускай мовы вучнi 3 классаў 20 лютага у час квэст-гульні "Таямніцы роднай мовы" паказалi вельмі добрыя веды беларускай мовы! Яны вандравалi па станцыям «Прыказкi i прымаўкi”, “Загадкi”, “Перакладчык», «Рэбусы». Але і пераканаліся , што шмат чаго трэба яшчэ iм даведацца. Поспехаў у вывучэнні роднай мовы!


У чацвёртых класах гэтыя дні былі незвычайныя — мы святкавалі “Тыдзень роднай мовы”. Кожны дзень нас чакалі новыя прыгоды і адкрыцці, бо беларуская мова такая мілагучная і цікавая!
Мы сабраліся ў класе на сапраўдную літаратурную гасцёўню. Мы чыталі вершы пра Беларусь, пра нашы лясы і рэкі. Некаторыя хлопчыкі і дзяўчынкі нават вывучылі вершы на памяць і расказвалі іх з вялікім пачуццём.
А яшчэ мы вельмі любім спаборнічаць. Таму віктарыны сталі сапраўдным святам для нас! Мы разгадвалі беларускія загадкі, успаміналі прыказкі. Мы падрыхтавалі сапраўдныя інсцэніроўкі казак.
На перапынках мы не сумавалі, а малявалі. У класах прайшоў конкурс малюнкаў.
Самым пазнавальным мерапрыемствам стала наведванне школьнага музея. Там мы ўбачылі старажытныя рэчы. Гэта было падарожжа ў мінулае!
Тыдзень роднай мовы праляцеў як адно імгненне. Мы зразумелі галоўнае: размаўляць па-беларуску — гэта модна, прыгожа і цікава.
Неделя филологииНеделя филологии


21.02.2026
21 лютага, у Дзень роднай мовы, вучнi 5 класа разам з бiблiятэкарам здзейснiлi лiтаратурнае падарожжа "Цудоўны свет беларускай мовы". Падарожнiчалi па станцыях: "Фальклорная", Мовазнаўчая ", "Казачная", дзе вучнi з цiкавасцю выконвалi розныя заданнi, чыталi вершы, глядзелi вiдэаклiпы пра нашу родную беларускую мову.

Неделя филологииНеделя филологииНеделя филологии
Неделя филологииНеделя филологииНеделя филологии
НОВОСТИ РЕГИОНА


НОВОСТИ МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ

ИНТЕРНЕТ-РЕСУРСЫ