Данный сайт использует файлы cookie
Используя сайт или кликая "Принять все", вы подтверждаете, что ознакомились с "Политикой в отношении обработки cookie" и соглашаетесь с приведенными в ней условиями. Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера.
Принять все
Отклонить все
ДИРЕКТОР ШКОЛЫ
Апанович Светлана Геннадиевна,
тел.: 8 (01562) 2 26 56
МЕНЮ
Учащимся Олимпиады, конкурсы, турниры Целевой прием на педагогические специальности – 2026 Воспитательная работа Социально-педагогическая поддержка и психологическая помощь Военно-патриотическое воспитание Виват, кадет! Комната кадетской истории Центр допризывной подготовки Музей «Военная история Слонимщины» Профориентация Азбука безопасности Родителям Организация питания Страница учителя-дефектолога Методическая служба Библиотека Функциональная грамотность
Главная » 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

20 верасня вучні 10 "Б" класа наведалі ўстанову культуры "Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа" ў Мінску. Гэта была выдатная магчымасць дакрануцца да гісторыі жыцця і творчасці нашага выдатнага песняра, 140-годдзе з дня нараджэння якога адзначаем у гэтым годзе.

Слухаючы экскурсавода, вучні з цікавасцю разглядалі асабістыя рэчы паэта і яго сям'і, кнігі, рукапісы, дакументы.

Вяртаючыся дамоў, любаваліся прыгажосцю беларускіх краявідаў і ўспаміналі бессмяротныя радкі класіка: "Мой родны кут, як ты мне мілы!"



29 сакавіка Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа гасцінна сустрэла вучняў 8 "В", " Г" класаў, якія прыйшлі на экскурсію. У першым аддзеле "Якуб Колас - народны паэт Беларусі" даведаліся аб цікавых фактах з жыцця і творчасці славутага класіка. У другім аддзеле, прысвечаным літаратурнай Слонімшчыне, экскурсавод паведаміла звесткі пра пісьменнікаў - землякоў - Алега Лойку, Міколу Арочку, Алену Руцкую, Сяргея Чыгрына. Было цікава ўбачыць кнігі, асабістыя рэчы, фотаздымкі, дакументы з сямейнага архіва Алега Лойкі.

Удзельнікі экскурсіі атрымалі сапраўднае задавальненне. І яшчэ раз пераканаліся, што кніга - надзейны сябар.



21 лютага ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай школе быў праведзены Гродзенскі абласны дыктант "Музей паэта".
У напісанні дыктанта прынялі ўдзел 7 настаўнікаў-добраахвотнікаў і 48 вучняў. Вынікі паказалі, што высокі ўзровень пісьменнасці маюць не толькі вучні, але і настаўнікі, якія даўно ўжо не сядзяць за школьнымі партамі, а выкладаюць у школе матэматыку, замежную мову, гісторыю, фізічную культуру і здароўе.



У школе прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў "Чытаем класікаў". Пераможцамі сталі вучаніца 8 "А" класа Сас Яўгенія і вучань 9 "Б" класа Качан Максім.




Добрыя сувязі склаліся ў вучняў 9-х класаў нашай школы і філіяла " Гарадской бібліятэкі № 4".
На гэты раз сустрэча была прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Літаратурны альманах "Беларускі музыка - Якуб Колас" прайшоў у форме гульні "Хто хоча стаць мільянерам?" Пасля захапляльнай гульні самыя актыўныя атрымалі маленькія прызы.
Вучні паабяцалі часцей наведваць бібліятэку і чытаць творы беларускіх майстроў слова.


НОВОСТИ РЕГИОНА


НОВОСТИ МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ

ИНТЕРНЕТ-РЕСУРСЫ