Данный сайт использует файлы cookie
Используя сайт или кликая "Принять все", вы подтверждаете, что ознакомились с "Политикой в отношении обработки cookie" и соглашаетесь с приведенными в ней условиями. Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера.
Принять все
Отклонить все
ДИРЕКТОР ШКОЛЫ
Апанович Светлана Геннадиевна,
тел.: 8 (01562) 2 26 56
МЕНЮ
Учащимся Олимпиады, конкурсы, турниры Целевой прием на педагогические специальности – 2026 Воспитательная работа Социально-педагогическая поддержка и психологическая помощь Военно-патриотическое воспитание Виват, кадет! Комната кадетской истории Центр допризывной подготовки Музей «Военная история Слонимщины» Профориентация Азбука безопасности Родителям Организация питания Страница учителя-дефектолога Методическая служба Библиотека Функциональная грамотность
Главная » Новости » Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы

  • 25-02-2025
  • 1213
  • Новости
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
Раніца пачалася з акцыі "Гавары са мной па-беларуску". Святочна апранутыя дзяўчаты сустракалі ля ўвахода ў школу дзяцей і дарослых, віншавалі і раздавалі святочныя паштоўкі.

Цікава, займальна, творча прайшла сустрэча з бібліятэкарам ДУК «Гарадская дзіцячая бібліятэка» Якутай А.А., якая правяла конкурс эрудытаў «Знаўцы роднай мовы» ў 6»В» класе. Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята, разгадвалі шарады, успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, фразеалагізмы, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Сустрэча нікога не пакінула абыякавым.
Дзень роднай мовыДзень роднай мовы
Дзень роднай мовыДзень роднай мовы
Дзень роднай мовыДзень роднай мовы


24 лютага ў бібліятэцы была арганізавана выстава кніг "Родная мова - крыніца жыцця"
Дзень роднай мовы
Прайшоў конкурс малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў, і на першым паверсе была аформлена выстава лепшых малюнкаў
Дзень роднай мовы


24 лютага ў 8"В" класе прайшла інтэрактыўная гульня "Святы і абрады беларусаў". Прымалі ўдзел 2 каманды, якія паказалі добрае веданне беларускіх народных звычаяў. Мерапрыемства спрыяла развіццю ўмення працаваць у камандзе, выхаванню павагі да народных традыцый, пачуцця гонару за гістарычнае мінулае нашай краіны.
Дзень роднай мовыДзень роднай мовы
Дзень роднай мовыДзень роднай мовы
Дзень роднай мовыДзень роднай мовы


25 лютага ў фае школы прайшла інтэлектуальная гульня "Мова родная - мова модная". У час гульні вучні ўспомнілі мноства беларускіх слоў, прыказак, фразеалагізмаў, разгадваді загадкі штучнага інтэлекту. Кожны ўдзельнік атрымаў салодкі падарунак.
Дзень роднай мовыДзень роднай мовы
Дзень роднай мовыДзень роднай мовы
Дзень роднай мовыДзень роднай мовы
НОВОСТИ РЕГИОНА


НОВОСТИ МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ

ИНТЕРНЕТ-РЕСУРСЫ