Данный сайт использует файлы cookie
Используя сайт или кликая "Принять все", вы подтверждаете, что ознакомились с "Политикой в отношении обработки cookie" и соглашаетесь с приведенными в ней условиями. Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера.
Принять все
Отклонить все
ДИРЕКТОР ШКОЛЫ
Апанович Светлана Геннадиевна,
тел.: 8 (01562) 2 26 56
МЕНЮ
Учащимся Олимпиады, конкурсы, турниры Целевой прием на педагогические специальности – 2026 Воспитательная работа Социально-педагогическая поддержка и психологическая помощь Военно-патриотическое воспитание Виват, кадет! Комната кадетской истории Центр допризывной подготовки Музей «Военная история Слонимщины» Профориентация Азбука безопасности Родителям Организация питания Страница учителя-дефектолога Методическая служба Библиотека Функциональная грамотность
Главная » Новости » З любоўю да роднай мовы

З любоўю да роднай мовы

  • 20-02-2023
  • 675
  • Новости
З любоўю да роднай мовы

Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх
І гучы вечна ярка і нова,
Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх -
Беларуская родная мова!

Алесь Ставер

З любоўю да роднай мовы16 лютага ў нашай школе праведзены традыцыйны рэспубліканскі конкурс для аматараў беларускай мовы і літаратуры “Буслік-2023”. Больш за семдзесят вучняў 3-11 класаў з ахвотай прынялі ўдзел у ім.
Навучэнцы былі задаволены цікавымі заданнямі, якія патрабавалі глыбокіх і грунтоўных ведаў. Школьнікі зноў убачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.
З любоўю да роднай мовыЗ любоўю да роднай мовы

Мова… Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек – усе маюць сваю мову.”Самы найцікавейшы і бяспрэчны закон жыцця – гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам”, – пісаў знакаміты Янка Купала. Іменна з гэтых слоў пачалася святочная лінейка , прысвечаная адкрыццю тыдня беларускай мовы і літаратуры ў пачатковых класах. А далей увесь тыдзень пачаткоўцы будуць з цікавасцю пазнаваць таямніцы роднай мовы.


Свята роднай мовы
Дзень 21 лютага, Міжнародны дзень роднай мовы, пачаўся ў нашай школе святочна і ўрачыста. У фае школы настаўнікаў і вучняў сустракалі дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах, віншавалі са Святам роднай мовы.
Інфармацыйная група падрыхтавала і пазнаёміла вучняў школы з гісторыяй Свята.
Дзень прадоўжыўся акцыяй "Чытаем разам", вучні пятых класаў чыталі верш Алеся Ставера "Беларуская мова".
Па традыцыі дырэктар школы Апановіч Святлана Генадзіеўна правяла ўрокі матэматыкі на беларускай мове.
Атрымалася Свята любові да роднай мовы і сваіх каранёў.

З любоўю да роднай мовыЗ любоўю да роднай мовы
З любоўю да роднай мовыЗ любоўю да роднай мовы
З любоўю да роднай мовы

Чэлендж "Паэтычны дзень з роднай мовай"

Гродзенскі абласны дыктант
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, дырэктар, намеснікі, настаўнікі і вучні нашай школы прынялі ўдзел у напісанні дыктанта "Музейная гара".
І настаўнікі, і вучні прадэманстравалі добры ўзровень валодання мовай.
З любоўю да роднай мовыЗ любоўю да роднай мовы
З любоўю да роднай мовыЗ любоўю да роднай мовы

Сёння 21 лютага вучнi 4-х класау пiсалi адзiны дыктант "Родная мова" , прысвечаны дню роднай мовы.

22 лютага ў рамках тыдня беларускай мовы i лiтаратуры вучнi 4-х класаў удзельнiчалi ў музычным флэшмобе "Пачнем дзень па-беларуску".


Моўны турнір “Адкрываю … нанова беларускае роднае слова…”
З любоўю да роднай мовы
Пагавары са мной на мове,
Забудзь на час пра «языкі».
Няхай гучаць у кожным слове
І продкі нашы, і вякі!

І.Пракаповіч



22 лютага сярод вучняў шостых класаў прайшоў моўны турнір “Адкрываю … нанова беларускае роднае слова…” , прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Пераканацца ў мілагучнасці і непаўторнасці беларускай мовы дзеці змаглі з дапамогай конкурсаў: «Адным словам», «Усявед», «Чужое слова», «Моўная арыфметыка», «Перакладчыкі», «Лесвіца» і іншых. Кожны вучань яшчэ раз дакрануўся да багацця і прыгажосці роднай мовы, успомніў свае карані і вытокі, адчуў сябе грамадзянінам нашай агульнай радзімы – Рэспублікі Беларусь.

З любоўю да роднай мовыЗ любоўю да роднай мовы
З любоўю да роднай мовыЗ любоўю да роднай мовы
НОВОСТИ РЕГИОНА


НОВОСТИ МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ

ИНТЕРНЕТ-РЕСУРСЫ