Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"
- 19-09-2022
- 385
- Новости
Мова - гэта ключ да дзвярэй у свет...
В. Каваленка
В. Каваленка
Дыктант "Дзень народнага адзінства"
17 верасня народ Беларусі адзначае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства.
З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, выхавання ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа 89 вучняў нашай школы прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце "Дзень народнага адзінства".
Дзень народнага адзінства - даніна павагі тым, хто рупліва працаваў на карысць нашай Радзімы, і напамін нашчадкам пра неабходнасць захавання адзінства і незалежнасці Беларусі.
Экскурсія ў музей Якуба Коласа
20 верасня вучні 10 "Б" класа наведалі ўстанову культуры "Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа" ў Мінску. Гэта была выдатная магчымасць дакрануцца да гісторыі жыцця і творчасці нашага выдатнага песняра, 140-годдзе з дня нараджэння якога адзначаем у гэтым годзе.
Слухаючы экскурсавода, вучні з цікавасцю разглядалі асабістыя рэчы паэта і яго сям'і, кнігі, рукапісы, дакументы.
Вяртаючыся дамоў, любаваліся прыгажосцю беларускіх краявідаў і ўспаміналі бессмяротныя радкі класіка: "Мой родны кут, як ты мне мілы!"
Віншавальныя паштоўкі "Пажаданні роднай мове"
21 верасня адбылася прэзентацыя віншавальных паштовак "Пажаданні роднай мове".
Лепшымі прызнаны паштоўкі Скарабагатага Дзмітрыя (10 "А"), Курыловіч Анастасіі (8 "А"), Максімавай Алёны (8 "А").
Лейтматывам паштовак сталі шчырыя словы-пажаданні квітнець роднай мове, плысці пад ветразем павагі і любові.
За што я люблю родную зямлю
21 верасня вучні 5-х класаў нашай школы паспрабавалі свае сілы ў напісанні творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю".
"А люблю я сваю зямлю за тое, што тут усё роднае, усё зразумелае, усё звязана з маёй душой", - пісала ў сваім сачыненні Гарасюк Аліна.
Лінгвістычны конкурс "Скарбы роднай мовы"
Не, я не супраць розных іншых моў,
Але мне роднай смак заўсёды мілы.
І я — падданы беларускіх слоў,
Тых, да якіх Радзіма прычасціла.
Н.Гальпяровіч
Але мне роднай смак заўсёды мілы.
І я — падданы беларускіх слоў,
Тых, да якіх Радзіма прычасціла.
Н.Гальпяровіч
Такімі цудоўнымі словамі пачаўся лінгвістычны конкурс “Скарбы роднай мовы”, які прайшоў у 6 “А” класе у рамках Тыдня роднай мовы.
Падчас вандроўкі па краіне роднай мовы вучням былі прапанаваны наступныя конкурсы: “Размінка”, “Карэктар”, “Літара заблудзілася”, “Залацінкі роднай мовы”, “У свеце слоў”. Падарожжа атрымалася вельмі цікавым і захапляльным.
Кожны вучань зразумеў, што неабходна вывучаць, любіць і шанаваць родную мову.
Літаратурная гасцёўня "Я народжана жыць і тварыць"
22 верасня ў рамках акцыі "Тыдзень беларускай мовы" ў школьнай бібліятэцы адбылася літаратурная гасцёўня "Я народжана жыць і тварыць". Вучні 9-х класаў сустрэліся з цікавай асобай, паэтэсай Галінай Віктараўнай Сазонкінай.
Размова пра родны Слонім, гасцінную Беларусь, пра павагу да дарослых, вершы ад аўтара і ад вучняў - пералік тэм, якія паспелі закрануць, бясконцы. Сустрэча з Галінай Віктараўнай пакінула вельмі прыемныя і цёплыя ўражанні.
Магчыма, сённяшняя размова натхніць нашых вучняў паспрабаваць напісаць штосьці незвычайнае...
Вучні 4-х класаў прынялі актыўны ўдзел у святкаванні Тыдня роднай мовы.
Цікавай і захапляльнай атрымалася квэст-гульня "Беларуская скарбонка". У кожным класе быў прыпынак, дзе дзеці адгадвалі загадкі, філворды, крыжаванкі, працягвалі прыказкі і прымаўкі.
Чацвёртакласнікі напісалі дыктант "Родная мова" і шчырыя пажаданні роднай мове.
Атрымалася сапраўднае Свята!